У апошнія дні замест таго, каб рыхтавацца да апошняга іспыту, ўсё больш хаджу па гораду, гутару зь сябрамі. Вось і сёньня так...
Размаўляў з добрым сябрам. Маці яму ўсё цьвердзіць, што ў яго можа чорт усяліцца... З чаго раптам такія размовы, не зразумела... Але пра тэму рэлігіі мы пагутарылі...
Мне назаўсёды запомніўся адказ пастыра зь кінафільму "Сьцеражыся аўтамабіля" на пытаньне "А Вы верыце?" - "Кожны верыць: хтосьці ў тое, што Бог ёсьць, хтосьці, што яго няма". Напэўна, больш дакладна і нельга сказаць. Я, напрыклад, верую, што Ён ёсьць, але, разам з тым, я не люблю царкву. Яна амаль заўсёды была апаратам прыгнёту чалавека, а зараз у нашае краіне царква ўвогуле - ідэалягічная структура. Мне гэта не падабаецца, мне не падабаецца хлусьня, мне не падабаюцца ўзнагароды, якімі ўзнагароджваюць бязбожнікаў... Гэта - брыдка... Ці гэта і ёсьць рэлігія? Тады што агульнага яна мае зь біблійнымі законамі?
P.S. Простыя думкі... Чытаю
інтэрнэт-канфэрэнцыю Адама Глобуса на "Свабодзе", слухаю
IQ48, п'ю гарбату з
новага кубку...