У апошні тыдзень нейкая навала спамэраў у ЖЖ. Вельмі цікавы мэтад дзеяньня: новаствораны рахунак пакідае камэнты на рандомныя пасты, а іх зьмест, у прынцыпе, мае сэнс, але ня тычыцца пастоў. Што цікава, частка камэнтаў па-беларуску ідзе. Проста бот назьбіраў пэўную колькасьць тэксту, зь якой генэруе камэнты. А на старонках гэтых ботаў па адным паведамленьне са спасылкамі на порна-сайты. Так што пакуль магчымасьць камэньціць пасты «не сябрамі» будзе з
CAPTCHA, да майго вяртаньня з «Басовішча».
Дарэчы, калі атрымаецца, буду весьці онлайн-справаздачу адтуль, так што сачыце :)
А каго з маіх фрэндаў там яшчэ можна будзе ўбачыць? :)