Oct 18, 2007 23:24
Стаяць у натоўпе 13-15-гадовых дзевачак і хлопчыкаў было вельмі дзіўна, хоць і нечаканасьцю такое ўзроставае абмежаваньне аўдыторыі і не назавеш. Lumen гэтакі расейскі N.R.M.: пратэстная лірыка, неблагая музыка зь неабходнай колькасьцю агрэсіі, запамінальная назва. Толькі ідэалягічны падмурак не такі ўстойлівы, як у старажылаў беларускага року…
Гурт адыграў дзьве гадзіны: цалкам новая праграма, старыя песьні і адна зусім сьвежая, якая нідзе яшчэ не гучала. Слухачоў было шмат, паветру было мала, таму палову канцэрту банальна прасядзеў у холе. Тым ня менш, Lumen спадабаліся. Проста спадабаліся… Яны вылучаюцца на фоне псэўдапатрыятычных ці проста гуртоў не аб чым, якія пераважаюць на расейскай сцэне.
І зноў пра публіку… Вось стаіць тысяча маладых людзей, для якіх словы пра свабоду, справядлівасьць, употреблядство дакладна нешта значаць. Але колькі зь ніх самі ня стануць употреблядямі праз колькі часу? Калі пачнецца выбар паміж сумленнасьцю і прыстасаваньнем? Ці змогуць яны захаваць хаця б рэшткі таго, пра што пелі разам зь Lumen? Ці будуць жыць па сваіх прынцыпах? Неабавязкова бегаць па мітынгах і раўці які ты ахуенны змагар, крычаць на кожным кроку пра свае дасягненьні ці ганарыцца тым, што можаш прадэклямаваць дзясяткі патрыятычных вершаў. Гэта ўсё неабавязкова, галоўнае - зусім іншае…
music,
dumki