Oct 02, 2006 23:56
Апранаючы ўпершыню зь вясны швэдар, атрымаў нейкае дваякае пачуцьцё: здаецца, і скончыліся любыя цёплыя дні, наперадзе зіма, але потым зноўку вясна-лета… Жыцьцё ўвесь час такое - нешта робіш, чагосьці чакаеш. А поласы чорна-белыя бягуць… Часам сам вінаваты ў гэтым. Але нават асэнсаваньне сваіх памылак робіць чалавека лепш. І ня можа чалавек быць дрэнным, калі ён разумее свае памылкі і імкнецца да іх выпраўленьня. Я ўпэўнены ў гэтым! Сонца зноўку ўзыйдзе!
dumki