Яшчэ?

Mar 06, 2009 05:30

Камрады, аказваецца мінулы раз парадаваліся ня ўсе, хто хацеў. Шмат у каго яшчэ дыміцца. Таму прапануецца правесьці яшчэ адзін кватэрнік мну для недапарадаваных. З улікам усялякіх фактараў, ён мусіць адбыцца недзе паміж аўторкам і чацьвяргом будучага тыдня. Пры тым вывальваецца серада, бо там Дударскі Клюб, а гэта кахбэ сьвятое.

Карочы, шукаецца адказны чалавеча бяз кепскіх звычак з памяшканьем у Менску, здатным прыняць кватэрнік увечары 10-га (аўторак) ці 12-га (чацьвер - нават лепш). Пажадана блізу мэтро, ці неяк так, каб усім было зручна дабірацца.

ЗЫ Для тых, хто ня ведае шо такое кватэрнік і якія ёсьць арганізатарскія нюансы, раю гэты тэкст: http://www.koncerts.na.by/texts01.php

кватэрнікі, e

Previous post Next post
Up