Бай_мове херова?

Dec 19, 2008 23:29

У шоку. У адной з маіх любімых суполак ахтунг. У by_mova, суполцы, якая ці не адной з першых зьявілася ў маёй падпісцы, калі пачынаўся гэты ЖЖ, і якой я шчыра ўдзячны за дапамогу ў асваеньні беларускай мовы цягам гэтых двух год, зьявіўся мадэратар. Нават абраны.

І, па беларускай завядзёнцы, новаабраны пачаў наводзіць свае парадкі і змагацца з карупцыяй сярод чыноўнікаў.

У суполцы 950 чытачоў. Калі не памыляюся, яна самая буйная ў беларускамоўным ЖЖ. Там ёсьць свае героі і антыгероі, дасьведчаныя і ня вельмі, прызнаныя гуру і прызнаныя зануды. Колькі яе памятаю, там заўсёды існавала пэўнае самарэгуляваньне. Спрэчкі разрульвалі натуральным чынам: падтрымкай аднаго з бакоў. Былі ў некаторых перагіны, але гэта дазваляла толькі лепей зразумець, ху із ху ін да худ. Модэр такой суполцы патрэбны толькі каб прыбіраць відавочныя афтопы і раздаваць пеньдзелі тым, хто нахабна выходзіць за межы прыстойнага сеціўнага камунікаваньня.

Але новаабраны пачынае дыктаваць умовы, датычныя зьместу(!) НЕафтопавых допісаў(!!!). Датрыньдзеўся нават нават да цэнзуры на зьмест юпікаў! Пры тым сам карыстаецца далёка не рамонкамі.

Лічу, што такімі паводзінамі kurt_bielarus дыскрэдытуе суполку by_mova, якую не ствараў, не падымаў і не рабіў адной з найлепшых у беларускамоўным ЖЖ.

lj, тырнэт, моўнае

Previous post Next post
Up