Як Гонзік за лекамі... цьху... Як я ў Васі К. на разагрэве граў...

Apr 20, 2008 12:50

Вася, кажуць, адпякаў учора на канцэрце. Гэты зух можа, анягож! :))

А я дахаты прыцёгся злы як халера. Расказваю. Прыйшоў быў свае 20 хвілін адлабаць на разагрэве. Як дамаўляліся - загадзя, а палове на сёмую (пачатак а 19:00). А мне арганізатар кажа, маўляў, мы цябе чакалі на гадзіну раней і не дачакаліся і ты ўжо не пасьпееш настроіцца (кшталту я сымфанічная аркестра і 5 хвілін ня хопіць) і ваабшчэ ўжо Атмараві будзе граць разагрэў. Агрррр....

Псаваць людзям сьвята сваркай не хацелася. Заставацца з пахераным настроем і ўсіх ненавідзець - таксама. Хаця я разумею Раві (ён, да ўсяго, строіў там гук і байка пра «не пасьпееш настроіцца», дарэчы, ягоная). Я магу зразумець сітуацыю, калі нехта не прыходзіць сваечасова і яму тэрмінова шукаюць замену. Аднак хістары аські кажа што я правы і сцуко пунктуальны. Ну што ж, уцёрся, запомніў…

e, бардрочыва

Previous post Next post
Up