Leave a comment

(The comment has been removed)

skepsys January 31 2008, 00:29:00 UTC
і вас не пужае агідны зьмейчын пузік?

Reply

dashka_bird January 31 2008, 09:45:00 UTC
Пузiк няўдалы - не таму, што агідны, а таму, што "прылеплены".

Reply

skepsys January 31 2008, 10:19:31 UTC
трэ будзе дапрацаваць. ды блін не магу знайсьці прыстойную фоту зьмяінага пуза... :(

Reply

julker January 31 2008, 12:53:33 UTC
Можа на пузе якраз зрабіць шчыткі чашуйчатыя.

Reply

skepsys January 31 2008, 13:41:57 UTC
няма ў іх лускі на пузе. прынамсі такой як на сьпіне і бакох. пласьцінкі ё папярочныя. а вось менавіта яны і нагадваюць некторым складкі тлустыя ;)
трэба думаць і спрабаваць.

Reply

julker January 31 2008, 14:30:38 UTC
Я пласьцінкі, шчыткамі і абазвала. Але ты мне галаву ня дуры. Я са зьмеямі цалавалася столькі, што магу ўпэўнена казаць - луска ё паўсюль. Ёсьць від зьмеяк (ну насамрэч яны яшчаркі, толькі без ног) у якіх нешта кшталту шчаціньня па бакох. Але яны афрыканскія.
На пузе зьмеі поўзаюць. І пуза тое, ня ў якім разе ня мяккае. Гэта калі мы кажам аб зьмеях сустракаючыхся на Беларусі. Раней відаў было болей, зараз засталося здаецца ўсяго 4. Яшчэ ў маё дзяцінства я вужыкаў спрабавала прыручыць. Тока яны смярдзючыя і кусаюцца. Алеж прыгожыя якія!!!

Reply

прыкладная вужыкалёгія skepsys January 31 2008, 15:50:47 UTC
ну ясна, што пуза ня мяккае - яны б сьціраліся тады да пазваночніка як падэшвы ;))))

а вужык хіба сьмярдзючы? хммм, ня ведаў. і чым сьмярдзіць гад і чаму?

Reply

Re: прыкладная вужыкалёгія julker January 31 2008, 16:44:03 UTC
Яны нечым такім пахнуць, ну няведаю нават як апісаць. Як балота, калі гніе. Сераю троху. Мо таму іх і лічылі падземнымі жыхарамі. Дакладней, яны так ня ўвесь час сьмярдзяць. Калі проста ўзяць на рукі, то нічога не сьмярдзіць, а калі ў каробку пасадзіць, то потым немагчыма тую каробку нюхаць. А яшчэ яны хрукаюць.
Я толькі аднойчы мела справу з ручным вужом. Той не кусался, а проста поўзал па каленях. Але ён быў малады зусім, і ўжо год на той момант жыў у хаце.
Я чула гісторыі, аб тым, як вужоў прыкармлівалі, і ставіліся з павагаю. Але гісторыі гэтыя былі мною чутыя ад гарадскіх жыхароў. Усе вяскоўцы, з якімі давялося размаўляць на гэтую тэму мне, зьмеяў катэгарычна не любілі. Розьніцы паміж гадзінамі і вужамі асаблівай не рабілі. Але казалі, што крыўдзіць зьмеяў нельга, бо прыйдуць потым сваякі і адпомсьцяць.
А ўвогуле мяне зьмеі чаруюць. Калі бачу зблізу, хочацца ўзяць на рукі і пагладзіць.
Нажаль значна больш інфармацыі ведаю аб атрутных зьмеях. Трэба пакапаць аб вужах.

Reply

Re: прыкладная вужыкалёгія skepsys January 31 2008, 21:08:46 UTC
Ненадавец пра вужыкаў пісаў. "Сьвятло таямнічага вогнішча" кніжка называецца. Мо чытала? Апроч іншага пра вужоў і асобна пра гадзюк: стаўленьне, прымхі, замовы ад укусаў, нейкія цікавосткі. Быў там дзед, у якога вужака ў падпеччы жыў і малако са сподачка папіваў. Аж мне захацелася завесьці сабе такога пад мыйку на кухне =))

А пах... Здаецца, натуральна ўсё: калі, скажам, жж-юзера юлькер трымаць у каробцы, думаю, потым таксама немагчыма будзе тую каробку нюхаць ;) Тут пэўна як з чарапашкамі ці хамячкамі: адно паперкі зьмяняй. Ці вужыкі патрэбы не спраўляюць?

Reply

Re: прыкладная вужыкалёгія julker January 31 2008, 21:14:07 UTC
не, не чытала. Я ўвогуле чалавек неграматны, толькі слухала :)
Наконт паху - тут не зусім тое. Яны пах такі робяць без бруду :)

Reply

Re: прыкладная вужыкалёгія jakub_v January 31 2008, 22:18:54 UTC
здаецца што яны толькі напачатку нейкі час сьмярдзяць - абарончы рэфлекс ці што...

Reply

а потым у іх сьмярдзелка псуецца? ;) skepsys February 1 2008, 00:34:48 UTC
усё ж такі, чым яны сьмярдзяць, а? у сэнсе якім месцам?

Reply

Re: а потым у іх сьмярдзелка псуецца? ;) jakub_v February 1 2008, 09:24:41 UTC
сьмярдзіць канкртна скура - і сьмярдзіць яна мярцьвячынай.

а вось успамін з майго дзяцінства скрайне ў тэму:
у маленстве хлопцы з суседняга двара забівалі вужыкаў каб са скуры зрабіць пульсэткі(вэ на вас) і скуркі тыя шчэ вельмі доўга сьмярдзелі - прыходзілася неяк іх апрацоўваці

Reply

Re: а потым у іх сьмярдзелка псуецца? ;) skepsys February 1 2008, 10:39:04 UTC
фу, ну ў вас і дзяцінства :-/

а мы лепш вязаць іх будзем, тыя пульсэткі...

Reply

дзяцінства jakub_v February 1 2008, 12:06:32 UTC
сам ты фу
я між іншым ставіўся да гэных забойстваў скрайне адмоўна, бо ўжо тады ведаў - вужы сьвятыя, іх забіваць нельга.

а вязаць - вяжыця, дзяла харошае

Reply


Leave a comment

Up