Запісы, ваўкалакі і маладыя металізды

Jan 22, 2008 15:36

Ранейшы сэрвэр накрыўся. Таму перазаліў некалькі свіх старых канцэртных трэкаў на http://realmusic.ru/skepsys/. У хуткім часе дадам яшчэ чаго з новага й смачнага (як сам тыя запісы пабачу;)). Такім чынам:Дарэчы, аўтар тэксту й музыкі баевіка пра ваўкалаку нікому незнаёмая ЖоЖо-цётка nataluga. А першапачаткова яго выконваў адзін мёртванароджаны мэлёдык-блэк-дэз-сімфа-кручэ-ўсех-пацаны-аццкі-метал-гурт з назвай... А якая ўжо розьніца? Няма гурта: самаліквідаваўся, не адолеўшы пубэртатнага перыяду. Сьмешныя яны былі... Недзе ё тру-энд-івэл запіс. Я зь яго перакладаў гэны шэдэўр пад акустыку. Цікавы досьвед. Але ад страшнага клявішна-арганнага брыджа й гроўла давялося ў акустычна-гітарнае вэрсіі адмовіцца. Мо паравець калі? ;)

PS Нагадваю пра свой кватэрнік у пятніцу 25-га а 19:00.
Кватэра блізу перакрыжаваньня Пляханава і Ракасоўскага.
Замова месцаў па тэлефоне арганізатара +375 29 556-59-39. Ці тут: http://mikhal-by.livejournal.com/62727.html
Прыходзьце.

e

Previous post Next post
Up