Дужа цікавая думка Сяргея Дубаўца пра прынцыповы цывілізацыйны падзел у нашым парнічку:
…Адраджэньне - гэта ў прынцыпе зьява заходняй цывілізацыі, гэта індывідуальная місія і чын, які ажыцьцяўляюць “псы-рыцары”, і ў аснове яго -- адказнае слова. Гэтак пачыналася і беларускае адраджэньне. Але з часам да яго далучыліся і беларусы ўсходняга кшталту мысьленьня, у аснове якога ляжыць абшчынная сьведамасьць і калектыўная безадказнасьць. Паколькі два кшталты неспалучальныя, у межах адраджэньня пачаліся збоі, якія ўрэшце ператварыліся ў адзін вялікі збой.
Ва ўсходнім кшталце я прамаўляю не ад сябе канкрэтна, а ад імя калі не ўсяго народа, дык ад імя нейкай там ідэі ці нейкай абшчыны, нават калі яна чыста ўяўная. І калі за адказным словам ідзе адказная справа, то за абшчынным словам, як правіла, сьледуе пшык.
http://ivansaj.livejournal.com/35095.html Асобы. Асобы. Асобы. Усё трымаецца на такіх. Любая прыўкрасная ідэя - нішто без адпаведных асобаў. Гаспадароў свайго слова. Яркіх, харызматычных, здольных несьці гэты чын і гэтую адказнасьць. Але адказнасьць ня толькі і ня столькі за сябе любімага. Рады, што ведаю такіх людзей. Людзей справы.
UPD Узгадаў Тодараў адказ на пытаньне "У што вы верыце?". "Мы ня верым, мы робім." Можа яшчэ і ў гэтым розьніца паміж усходам/захадам, абшчынай/асобай? Абшчына верыць. Асоба ведае і робіць. Нават калі не асабліва верыць.