Ну чо, рады быў пабачыць шмат знаёмых твараў. Увогуле дзякуй усім, хто ўдала выканаў тапаграфічны квэст, не зважаючы на пробкі. На праспэкце штовечар такая херня пасьля шостай?
Датычна самой імпрэзы. Мне спадабалася, што танцоры мелі нарэшце досыць месца. Мне спадабаліся канапы. Мне спадабалася клубная (а не канцэртная) атмасфэра: размовы, сяброўскія джэм-сэйшэны… Мне спадабалася, што Алесь выцягнуў на імпрэзу нашага дацкага прынца Рунэ (харошы мужык, неўзабаве будзе па-беларуску шпрэхаць лепш за беларусаў). Мне спадабалася падгучка. Фактам свайго існаваньня найперш. Асабліва падгучка бубна, ага. Адчуў сябе драм-машынкай для этна-тэхна:
Ну а вам як? Ня трэба казаць, што ебеня, я ведаю і спадзяюся на адкрыцьцё мэтро побач ;)
У астатнім як? Водгукі, пажаданьні, заўвагі?
ЗЫ А куча фотак
тут.
ЗЗЫ Хто яшчэ фоткаў/здымаў відосы - калі ласка, падзяліцеся.