Дылема Тэзэ

Jun 15, 2010 17:21

За аднаго боку, падрабязнае ТЗ - гэта клёва: ня трэба напружваць фантазію і браць ня сябе хоць нейкую адказнасьць. Рабі як напісана і не дуры галавы. Зь іншага боку, якім-небудзь маркетолагам напісана можа быць абсалютная хрэнь, нягегласьць якой табе, як адмыслоўцу ў сваёй галіне, відавочная. Калі табе похер, зробіш як напісана. Калі ж не (а як іначай можа быць, калі адмысловец ;)), то выпраўленьне і ўзгадненьне ТЗ - лішні гемарой.

Іншая жэсьць - калі тэзэ няма ўвогуле, а задача стаіць накшталт: "Зрабіце нам прыўкрасна!" Ок, ставіш задачу сам. Пачынаеш рыпець мазгой і бачыш, што фактычна праект недадуманы, недапрацаваны і… правальны. Ладна, прыкідваеш як гэта выправіць, нешта знаходзіш, за нешта чапляесься. Цукерка! "Ды не, нам проста прыўкрасна зрабіце…" Бляха… "Дык жа…!" - "Ай, не…" І тады хочацца каб і самому было похер. Але які ж тады адмысловец? Дылема.

Ненавіджу ТЗ, люблю ТЗ :)

ЗЫ Мой любімы выпадак - сам прыдумаў, сам зрабіў, сам адказваеш. Толькі не замінайце :)

дызайнэрскае

Previous post Next post
Up