Шмат разоў бачыў, як людзі бязбожна тупілі грукаць нескладаныя народныя рытмы. І нібыта ўсё проста: унца-унца, пышч-пышч. Але ня йдзе. Пачынаюць лічыць долі, прагаворваць чароўныя формулы, падстройвацца пад памер… І ўсё адно зьбіваюцца.
А ўсё проста. Трэба таньчыць. Трэба быць, у пэўным сэнсе, танцорам. Гэта музы́кі могуць загнаць, затупіць, збіцца… А вось танцоры не зьбіваюцца ніколі. Як не зьбіваецца з агульна знойдзенага рытму, скажам, глядацкая заля, калі купае ў працяглых авацыях упадабаных выступоўцаў. Таму любое рытмічна вытрыманае выкананьне - гэта заўсёды танец: танец палачкі па мэмбране, танец смыка па струнах, танец пальцаў на жалейцы… Цела таньчыць на інструманце. Такая хвіляжопія :)
Добрага дня ўсім :)