May 31, 2010 18:05
Памятаеш? Зацяжарыла жонка. Падзея! Эксклюзіў! І тут раптам столькі цяжарных у горадзе з’явілася. Раней не было. А тут - на кожным кроку. Ладна, думеш, сэзон. Пік нараджальнасьці пачатку 80-х вылазіць і усё такое.
Ганарліва шпацыруеш з вазочкам. Хуле, малады бацька. І тут аказваецца, што такіх вазочнікаў навокал - з гакам. Сотні-тышшы ганарлівых маладых мамак і татак. Раней не было столькі. За тое цяжарныя зьніклі. Ну панараджалі, вось і з вазочкамі зараз. Пік нараджальнасьці, напэўна…
Гады. Сваркі, здрады, развод. Ай-яй-яй, як унікальна ёбнула. Але глядзіш навокал, і тут аказваецца… У рот мне ногі! Усе сварацца, хлусяць, здраджваюць, разводзяцца. Ці жывуць разам, але як чужыя людзі. Усе са шклетамі ў шафе. Усе. Няма "нармальных". Норма - фэйк.
Але і ўнікальных няма. Нават тыя, хто сябе такімі лічыць, нават хто калісьці такімі сапраўды падаваліся. Мы звычайныя, і я, і, як ні шкада, нават ты. Такія як усе. І ўсё заўжды вельмі банальна. І не шукай складаных адказаў на простыя пытаньні.
А што будзе далей? Напэўна, тая ж банальнасьць. Як ува ўсіх.
І ў такім разе, застаецца толькі пажадаць нам банальнага шчасьця :)
жысьць