Дзяржпад*ка

May 31, 2010 16:36

Як вядома, калі беларуская дзяржава бярэцца за яйцы, у яе прападае малако.

Вось чаму я катэгарычна супраць "нашых людзей у мінкультуры", "дзяржпадтрымкі" і падобных варыянтаў прасоўваньня якіх колечы цудоўных ідэяў, разлічаных на шырокаія колы грамадзтва: ці то гэта дударская традыцыя, ці то народныя рамёствы, ці беларусізацыя, ці то любыя іншыя моўныя ды культурніцкія праекты.

На вялікі жаль, практыка паказвае, што актыўнае умяшальніцтва дзяржавы херыць, ускладняе, ператварае ў балаган і прафанацыю любы пражэкт, якім бы прыгожым ён ня быў. У лепшым разе атрымліваецца імітацыя, пустышка. У горшым - банальны трыньдзец. Тое ж тычыцца нават і тэхнічнае сфэры шырокага ўжытку: развіцьцё інтэрнэтаў, мабільнай сувязі і іншых вайфаеў… Як толькі прыходзіць актыўная дзярпад*ка пачынаюцца праблемы. Гэта асаблівасьць такая. Аксіома. На жаль.

Таму ня трэба дапамагаць. Проста не замінайце.

дударства, тырнэт, гета, парнічок

Previous post Next post
Up