Apr 27, 2010 20:09
Праходзім з сынам міма школы. Дзеці год дзесяці-адзінаццаці граюць у "Кракадзіла". Адно дзяўчо штосьці старанна паказвае: размахвае рукамі, прысядае, часам зрываецца на сьмех. Астатнія - мальцы і дзяўчынкі - весела выкрыкваюць варыянты:
- Сосёшь? Эээ… Секс? Умм… Порнуха?
Усім весела. Радасны дзіцячы гоман. Сонейка сьвеціць. Ветрык вее.
І ўжо неістотна, што ж насамрэч паказвала дзяўчынка. Ну што ж, сыне, хадзем для пачатку у садочак…
таталёгія