…І прусы -
Няхай пад прымусам
(Кляты, рабскі народ!)
Зрабілі табе,
беларусу,
Найгоршую з горшых шкод.
Яны спалілі Айчыну.
І ты з імі тое ж зрабі.
Дзіця...
Старога...
Жанчыну...
Дань не бяры...
Забі!!!
Ул. Караткевіч,
Паэма пра явар і каліну Ну чорт зь ім, што этнонім "беларусы" ўжыты ў гісторыі пра пачатак XIV ст. Мастацкая літаратура, усе дзялы.
Але за прусаў крыўдна.
Як вядома, паганскія да апошніх портак прусы, супраць якіх шматкроць абвяшчаліся крыжовыя паходы і якія упарта паўставалі супраць крыжакоў, ў сярэдзіне XIII ст. атрымалі ўсё ж канкрэтнай такой трынды ад добрых хрысьціян. Паводле розных крыніцаў, з 200 тысяч прусаў пасьля крыжацкае навалы засталіся ў жывых ці то палова, ці то ўвогуле каля 40 тысяч. Пры тым:
Пруссы, не желавшие носить ярмо чужеземного рабства, массами уходили за пределы родины… и оседали в Литве, вливаясь в войска литовских князей. В это время пруссы появляются и на Руси. Лаврентьевская летопись 1276 г. упоминает о прусских воинах в гарнизонах городов Гродно и Слоним. По словам летописца, пруссы прославились в составе русских дружин стойкостью и воинским умением.
"Восточная Пруссия с древнейших времён до окончания Второй Мировой войны", Калининград, 1996. - c. 87
У Іпаццеўскім летапісе ёсць запіс, у якім паведамляецца, што ў 1276г. прыйшлі Прусы да князя Трайдзеня, прыгнечваныя праз немцаў са сваёй айчыны. Ён жа прыняў іх да сябе і пасадзіў частку ў Горадні, а частку - у Слоніме.
Ала Квяткоўская. Да пытання пра прусаў - перасяленцаў на тэрыторыі Беларусі ў Сярэднявеччы Ловім? Прусы ў панямонскіх гарнізонах. У 1276-м. Ваякі. Апошні ж вольны яцьвяжскі правадыр - Скуда з Красімы - сышоў у Літву ў 1283 годзе. Гэты год і лічыцца апошнім годам прускай незалежнасьці.
Прускія перасяленцы ў ВКЛ утварылі з часам пэўную сацыяльную праслойку. Паводле Алы Квяткоўскай Перасяленцы-прусы ў сярэднявеччы й пазней жылі на тэрыторыі Беларусі кампактна, уяўлялі з сябе досыць шматколькасную групу насельніцвта ў складзе Вялікага княства Літоўскага й займалі даволі высокае грамадзкае становішча.
Прусы-борці былі пазбаўлены ад шэрагу падаткаў, займаліся будоўляй ды абслугоўваньнем мастоў, у тым ліку і ў ваенны час.
Найгоршая з горшых шкод, ага.
Можна было б падумаць, што пад прусамі ў паэме разумеюцца тыя ж немцы, проста панаехаўшыя з толькі што заваяванай імі Прусіі. Але ўсё ня так, едзем далей:
- Хлопча!!! Аб'еўся блёкату!?!
Немец з прусам кроў нашу п'е...
Яна пруска! Балтка! Рабыня!
І гэтак, паводле Караткевіча, кажа - хтобывыдумалі? - легендарны Давыд Гарадзенскі, вядомы змагар з крыжакамі, зяць Гедыміна (ой, балт!), і, паводле некаторых меркаваньняў, сын нальшчанскага князя Даўмонта (ой, яшчэ балт!). Увогуле, ці не занадта жорстка пра старых паплечнікаў ды ворагаў свайго ворага?
Карацей, мастацкая вобразнасьць і ўсё такое, я разумею. Але ж капае падобнае на мозг, накопліваецца, фарміруе стаўленьне. Ціква, чаго ж Уладзімір Сымонавіч так не любіў прусаў?