Старыя ірляндзкія песьні па-беларуску

Feb 22, 2010 18:19

Шырока вядомыя ў вузкіх колах кельцяцкія псіхі з Ceilidh Ceol і Ejrút наперакладалі во гераічных ірляндзкіх песень. З адаптацыямі пад суворыя рэаліі тутэйшых мясьцінаў, імёнаў, флоры і фаўны, а таксама гістарычных ператрахаў кшталту паўстанньняў XIX-га стагодзьдзя. Пры тым пераклад месцамі амаль паслоўны, а сэнс ужо свой, местачковы ;)

Карацей, канцэрт пакуль. Але калі-небудзь будзе і альбом.



ЗЫ Арфіст на малюнку - не залётны гэльскі гергетала, але зноў жа тутэйшы дзед. Пагоньку на хмарцы справа бачым? Нават арфа, кажуць, тутэйшая (sic!), маўляў бытавалі. Ілюстрацыя Рудольфа Жукоўскага з альманаху „Незабудка”, які рэдагаваў Ян Баршчэўскі. 1843 год. Во як! :)

ЗЫЫ Яшчэ раз хачу падзячыць за карцінку стужкафрэнду urfinwe :)

portfolio, дызайнэрскае, афіша, ceilidh

Previous post Next post
Up