Вось і адбегала наша "попавозка" свой першы год. Праехалі 25 тысяч кіламетраў. Праблем, дзякуй небу, ніякіх (акрамя той польскай лісы). Ні аб чым не шкадую і ўсім задаволены :)
Складаны і насычаны выдаўся месяц, па-іншаму не скажу. Адзначылі "драўлянае" вяселле, мне ўжо 29, пляменніцы год, Адэлі год, пазаўчора былі на вяселлі. Нават стаміўся. І вось зараз, калі за вокнамі крапае дождж і вісяць хмары, хочацца толькі аднаго - выспацца і адпачыць. Але куды там! Адпачну калі-небудзь у іншы час))
Ужо зусім хутка 2 вартыя даты ў нашым жыцці. 1 чэрвеня будзе 5 год, як мы з Кацяй у шлюбе ("драўлянае вяселле"), а 29 чэрвеня Адэлі будзе год. Ну, і сярод іх я спраўлю 29-годдзе
( Read more... )
На выходных, такое адчуванне, што ўсе навіны тычыліся аднаго - таго самога Вярхоўнага суда ЗША, што дазволіў аднаполыя шлюбы ва ўсіх штатах. І што тут такога? Аднаго мяне гэтая навіна аніяк не ўсхвалявала? Мо, я гамафоб))