Пра каву

Sep 10, 2015 12:36

Вырашыў на месяц поўнасцю адмовіцца ад кавы. Ці то кава такая (піў звычайна "Нэскафэ" ці "Чыба"), ці то арганізм мой так рэагуе на яе, але часам становіцца неяк кепска і непрыемна ў вобласці сэрца. Вось ужо дзесяты дзень не п'ю. Зрэшты, мне падабаецца кава ў львоўскіх кавярнях, а таксама на запраўках "Беларуснефці". А для хатніх умоў, пэўна, трэба набываць кававарку.

здароўе, напоі, існаванне

Previous post Next post
Up