Feb 23, 2020 00:33
Даваў сабе абяцанне, што зроблены выбар - самы правільны і не мяжуецца са шкадаваннямі. Але ледзь не пастаянна тупая самасвядомасць імкнецца кінуць у ваганні. Адное праўда, трэба шукаць занятак па душы. Рабіць тое, што падабаецца. Інакш усё жыццё рызыкуе праляць з думкамі, што ўсё рабілася правільна, а ніхалеры не атрымалася. На гэтым тыдні сказаў, што збіраюся звальняцца, а дырэктар зрабіў здзіўлены твар, нібыта і не меў падазрэнняў. Гэта праца зжырае мяне. Асабліва, псіхалагічна. Мне не хочацца аддаваць сябе ўсяго працы, але я прывык дасягаць поспеха і лезці да глыбіні. Мне не хочацца і я не магу. Ваганні зжыраюць мяне фізічна. І я дагараю...
думкі,
жыццё,
праца,
існаванне