Feb 09, 2019 00:59
Праблема ў тым, што людзі занадта любяць ляноту, сябе і не любяць рухацца і развівацца. Не абагульняю, проста большасць. Без праблем, гэта іх асабістыя справы ці праблемы, але калі ты сутыкаешся з такімі людзьмі ў жыцці, чамусьці час ад часу не дае спакою думка, ці нармальны ты сам, а не яны.
Вось працуе чалавек амаль год,а не ведае нават, з чым ён працуе. Таму што яму не цікава, таму што для го праца - гэта прамежак часу з 08.30 да 17.00. І ўсё. Таму што ён тупы выканаўца і чакае, пакуль яму пакажуць, раскажуць і дадуць інструмент. Самому зрабіць крок - гэта не па правілах, гэта вельмі напружана і складана. Даруйце.
Грошы - гэта іншая справа. Людзі вельмі любяць атрымліваць грошы, але - не зарабляць. І калі яны пачынаюць атрымліваць грошы, у некаторы час прага да працы знікае, а прага атрымліваць тыя ж самыя грошы - застаецца. Даруйце.
Таму людзей пастаянна трэба спускаць з нябёсаў на зямлю. Вось і атрымліваецца: з нябёсаў прыходзіцца спускацца пастаянна, а на нябёсы падымацца толькі адзін раз.
наваколле,
думкі,
людзі,
праца