Пра візы

Aug 19, 2016 19:48

Сёння пазнаёміліся з польскім візавым цэнтрам у Мінску. Я, як вядома заўсёды знайду да чаго дакалупацца, але ў гэтым выніку мне ўсё спадабалася. Калі б Каця не спазнілася і не прыйшлося яшчэ спусціцца да банкамата, дык справіліся б і за 20-30 хвілін. У гэты ж час уключана афармленне страхоўкі на дваіх. Усё ветліва, арганізавана і прысутнасць адначасова каля сотні чалавек зусім не адчуваецца. Мы, навучаныя горкім досведам, нарабілі кіпу розных даведак і ксеракопій, так што пытанняў не ўзнікла. Паглядзім, за які час зробяць візы і на які перыяд нам іх дадуць. Карацей, шмат лепш аддаць 15 еўра за паслугі, чым тое, што адбывалася раней.

падарожжы, цывілізацыя, досвед, візы

Previous post Next post
Up