Jul 22, 2011 01:35
Сёння вяртаўся позна ў метро дамоў. Сустрэў колішняга палюбоўніка - некалі студэнта Акадэміі МУС.
Сёння ён сапраўдны менцяра, у фуражцы, з гумавай дубінкай.
Я сядзеў у цягніку і чытаў апошні нумар "Белгазеты", якраз пра тое, што па серадах лепей сядзець дома.
Ён падыйшоў да мяне, павіталіся, я спытаў як ён, запрасіў яго заўтра разам у клуб... Ён сказаў, што не можа, бо прымушаюць шмат працаваць, 8 выходных на месяц у разброс...
Нумар тэлефона не ўзяў. Дарэмна, магчыма, я мог яму дапамагчы...
жыцьцё,
асабістае