Чалавек, які на сваім кароткім палітычным веку памяняў цэлы шэраг арганізацыяў, напаразітаваўшыся напоўніцу ў кожнай з іх і не дасягнуўшы значных вышыняў, нарэшце заяўляе пра паразітаванні. Але, вядома ж, не пра свае - чужыя:
- Сітуацыя ўжо перайшла нейкую мяжу, пасля якой ужо хаваць няма чаго. У беларускай апазіцыі ёсць два тыпы арганізацый: першы - гэта тыя, хто працуюць з новымі людзьмі, другія - гэта арганізацыі-паразіты, якія не здольныя працаваць з людзьмі, не здольныя праводзіць масавыя нацыянальныя кампаніі і да такой арганізацыі, як паказваюць факты, адносіцца Рух „За свабоду”, які не правёў ніводнай нацыянальнай кампаніі са свайго існавання. Большасць сябраў гэтай арганізацыі складаюць сябры альбо БНФ, часткова сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі... Ну чаму сустаршыні хрысціянскіх “дэмакратаў” такія спрэс талаконныя, гістэрычныя і непаразіты? :)