Чатыры дні - 14,87% датэміновікаў :)

Apr 23, 2010 22:13

Сьмерць і жыцьцё лукашызму знаходзіцца ў скрынях датэрміновага галасаваньня.

Сёньня на Барысаўскай гарадзкой акрузе дадаткова “прагаласавалі” яшчэ 5,62% выбарнікаў. Учора, нагадаю, адзначыліся 4,87%, пазаўчора - 3,99%, а ў першы дзень 0,39%. Агулам свае галасы выкінулі кату пад хвост аддалі ў капілку дырэктароў-канкурэнтаў Зьмітра Бабіцкага ўжо 14,87% :)

Цікава, вельмі цікава, наколькі вынікі датэрміновага галасаваньня будуць адрозьнівацца ад вынікаў галасаваньня апошняга дня? Падазраю, як неба і зямля :)) Зрэшты, у камісіі ёсьць яшчэ магчымасьць зрабіць выгляд, што паступіла вельмі шмат заяваў ад інвалідаў і лайдакоў, каб “прабегчыся” зь перасоўнай скрыняй па пад’ездах і падкарэктаваць вынікі гэтага апошняга - самага складанага для яе дня :)

Датэрміновае галасаваньне па ўчастках выглядае вось так:

1.    Участак №13 - 12,44%
2.    Участак №16 - 20,29%
3.    Участак №17 - 12,50%

ЗЫ. Сёньня наведаў шэраг кватэр падпісантаў за Бабіцкага. Заўзятыя прыхільнікі чакаюць менавіта на 25 красавіка, але ніхто ілюзіяў ня мае дый ня меў, хоць выказаць сваю непрыхільнасьць да ўлады прыйдуць :) Нешта ўсё ж будзе ;)










"выбарчыя" кронікі-2010, "выбары"

Previous post Next post
Up