Не забывацца на самыя важныя моманты

Mar 06, 2010 22:36

Сёньня гуляў з Дамінікай у даміно. Дачка была такая шчасьлівая. Памятаю, як у дзяцінстве гуляў з бацькам у нарды. Шчасьлівы быў я. Бацькі ўжо даўно няма, а я ўспамінаю тыя моманты. Некалі ня будзе і мяне, а Дамініка будзе ўспамінаць, як гуляла з татам у даміно.

Але ж колькі ёй давялося папаныць, каб тата адарваўся ад сваіх справаў…

Дамініка, about me, маленькія радасьці жыцьця

Previous post Next post
Up