Калі маёй дачцэ было менш за паўтары годзікі, я вырашыў запісаць тыя словы, якімі яна на той момант карысталася. Атрымаўся вось такі невялічкі слоўнічак:
Ба - банан
Баба - бабуля, кампакт-дыск
Бобо - мядзведзь
Бух - падаць
Вава - балюча
Ваў-ваў - сабака
Гы - фотаздымкі, а таксама нешта гарачае
Дай (раней казала - нада даць) - патрабаваньне нешта даць
Дз - тэлевізар
Дзеці
Дзіка - індык
Дзядзя
Дзяку, дзак - дзякуй
Ідзі (дыдзі) - ідзі прэч! (калі злуецца)
Ка - каляска
Кака - каша, а таксама нешта кепскае
Кася - каша, кніжка “Кася ў школцы”
Кач - катаць
Ко - малако, а таксама піць
Коко - курыца, певень
Ку - купацца, вада
Кусь - нешта, што можа спрычыніць боль (упершыню гэтае слова прагучала тады, калі яна прасунула руку за лядоўню)
Лі - пайшлі, хадзем
Лё (ло) - мабільны тэлефон, тэлефон
Ляля - дзіця
Ляля - кампутар, музыка
Ма - няма
Мама
Мася - масла
Маў - кот
На - у адказ на “на”, калі яна нешта атрымоўвае
Ніка - Дамініка
Папа - нявысьветленае слова
Сак (сяк, сан) - санкі
Сета - Сьвета
Сеш(c)ьць - патрабаваньне пасадзіць на нешта
Сё, сёк - сок
Сій - сыр
Сік - фінік
Сюп - суп
Сяк - асадка
Сяпа - шапка
Сяся - Саша
Та - таньчыць, чытаць
Тата
Топ - хадзіць нагамі
Тота (цё) - цёця
Уга! - ура!
Ха-ха - адказ на пытаньне “Як вожык сьмяецца?”
Цеці - дзеці
Яня - Яна
Зы. Ад свайго малодшага брата памятаю толькі два дзіцячыя словы і адзін выраз:
Дзябдзя - коўдра
Іііііііі - падушка
Ані паехалі лявані - абсалютна незразумела, што азначае - казаў тады, калі гартаў кніжкі, прычым паўтараў гэты выраз дзясяткі разоў запар (“Ані… ані… ані паехалі лявані”)