Вера

Jan 06, 2010 15:15

Ад майго дому да царквы Cьвятога Дзьмітрыя Данскога 150 мэтраў. З аднога вакна я бачу толькі “армейскую” цэмэнтавую агароджу, пафарбаваную ў звычайную вохру. Зь іншага бачна і сама царква. Царква прыгожая, ладненькая, жоўценькая, зь зялёным купалам і залатым крыжам. Я ніколі ня быў у гэтай царкве. Бо мае стасункі зь верай нявызначаныя.

Хто я - ( Read more... )

вера, ірацыянальнае, мой lebensraum, успаміны, Печы, мае дзяды, about me

Leave a comment

bielameta January 6 2010, 14:27:58 UTC
ой, у мяне сёньня тыя самыя мукі. у сям'і пытаньні веры ніколі не падымаліся, хаця і хрысьцілі і мяне і сястру па нараджэньні. ну да ў нас даўно бальшыня хрэсьціць дзяцей таму, што так трэба.
як Раство адзначаюць - у жыцьця ня бачыла, ну а кулічы на Пасху заўсёды былі - як ва ўсіх. а што за гэтым стаіць - каб мне хто калі тлумачыў. так і жыву.
а яшчэ цётка ў мяне ёсьць. упартая, аж жуць. дык яна некалі ўдарылася ў радыкальнае праваслаўе - хоць кол на галаве чашы, адна ў яе праўда. і сясьцёр маіх стрыечных гэтак жа выхавала. пасьля двух гадоў сумеснага жыцьця я зарубіла на носе, што радыкальнасьць - зло, тым больш у пытаньнях веры.
вось наматываю колы па кватэры, думаю і капаюся ў сабе - ну што я павінна адчуваць? дзе шавяльнуцца павінна? галаву зламаю, а так да мяне відаць і ня дойдзе. гэта альбо зь дзяцінства выхоўваецца, альбо с узростам само прыходзіць. у апошняе я пакуль ня веру.

Reply

siarhiejsalas January 6 2010, 14:32:42 UTC
Хоць і іншая, але вельмі падобная на маю гісторыя. Магчыма, пойдзем, калі жыцьцё скруціць. Сам ня ведаю, але падобных сурпрызаў ад жыцьця не хацелася б...

Reply

bielameta January 6 2010, 14:40:24 UTC
А ў мяне яшчэ бацька некалькі гадоў таму пачаў у царкву хадзіць. Ціха так, амаль што незаўважна. Зьбіраецца на вуліцу ў нядзелю, пытаюся "ты куды?" - "у царкву". Спачатку я была як мінімум зььдзіўленая. Але вось так у нядзелю зьбіраецца і ідзе. І ніякіх размоваў, выхаваньня і г.д. - кожны сам сабе..

Reply

siarhiejsalas January 6 2010, 14:57:33 UTC
Цікава. Нешта ў чалавека на душы, значыць, робіцца...

Reply

bielameta January 6 2010, 16:04:36 UTC
Я б сказала, што проста пра іншыя рэчы задумвацца пачаў. Быў у нашай сям'і пераломны момант..

Reply

burbalka January 6 2010, 14:33:30 UTC
у мяне само прыйшло. яно, нават калі з дзяцінства выхоўваецца, мусіць у нейкі момант само прыйсці.

Reply

bielameta January 6 2010, 14:36:12 UTC
прыйдзе - гнаць ня буду. але выгляд рабіць ня хочацца - трываць не магу штучнасьць.

Reply

siarhiejsalas January 6 2010, 14:50:48 UTC
І ў мяне такое ж. Што праўда, няясна, дзе штучнасьць, а дзе шчырасьць

Reply

bielameta January 6 2010, 16:09:01 UTC
як гэта няясна? ты пра сябе ці пра іншых? калі пра сябе - то ўсё павінна быць ясным. я вось зараз сяжу дома і заганяюся - гэта шчыра, а калі я пайшла на галоўную службу і там справала зь сябе што ўдаваць - гэта штучнасьць.

а яшчэ я наглядзелася на нібытаверуючых людзей. радасьці мала. і неяк пачала падзяляць паняткі рэлігійнасьці і веры.

і мне важна тое, як чалавек ставіцца да людзей і да сябе, а ня тое, моліцца ён на нач, ці не і якой рукой жагнаецца.

Reply

siarhiejsalas January 6 2010, 18:04:34 UTC
А я вось толькі з царквы. Пастаяў на ўваходзе )

Reply

bielameta January 6 2010, 18:06:24 UTC
Вось як :) малайчына :)

а мне ўсё ж нешта перашкаджае. а я прывыкла да сябе прыслухвацца. відаць, не прыйшоў яшчэ час..

Reply

siarhiejsalas January 6 2010, 18:18:43 UTC
Ды не. Я, насамрэч, не затым туды хадзіў...

Reply

bielameta January 6 2010, 18:20:48 UTC
я ўжо заблыталася..

Reply

siarhiejsalas January 6 2010, 18:30:59 UTC
Не за верай. Паглядзець, як яно там унутры

Reply

cykera4ka January 6 2010, 14:38:32 UTC
"вось наматываю колы па кватэры, думаю і капаюся ў сабе" - ужо добра! Значыць, працэс пайшоў)))

Reply

bielameta January 6 2010, 14:42:58 UTC
Вера, але ж я нават калісьці ў нядзельную школу хадзіла!!!!!

а ў мяне яшчэ і спецэфекты - ў царкве прыгнятае, як згрызоты сумленьня нейкія, а што са мной у касьцёле творыцца - дык зусім містыка!..

Reply


Leave a comment

Up