“Чехия это дааа… это как Германия…”

Aug 26, 2009 17:43


Чарговае перасячэньне мяжы, на гэты раз беларуска-летувіскай, скончылася для мяне зьняцьцём з рэйсавага аўтобусу. От, тае бяды! Пакорпаліся ў заплечніку дзеля адчэпнага (“Уважаемы, ну вы жа ўсё самі панімаеця”. - “КДБ?”. - “Ну, канешна!”, - з усьмешкай у адказ), склалі чарговы пратакол, у якім сказілі маё прозьвішча на Салаж, падсадзілі да нейкага хлопца на audi зь летувіскімі нумарамі. Ён і завёз мяне да самага пункту прызначэньня - віленскага Forum Palace, ня ўзяўшы зь мяне ані літа.

Хлопец гэты Саня (ён так прадставіўся), які працуе памочнікам машыніста на матавозе, усё зьдзіўляўся, што мы ніяк Лукашэнку скінуць ня можам: “Вам ешчэ его сынув надо убрать всех”, - параіў ён мне на польска-расейскай трасянцы: “Мои все друзья белорусские против него, але у Лукашенко своя полиция, “Белая стрела” называется”. Год таму Саня спрабаваў патрапіць у францускі Замежны Легіён, але не прайшоў, кажа, па здароўю, хаця, па-мойму, нават вонкава на легіянэра не цягнуў. Саня зьдзіўляецца таму, як беларусы жывуць, а яшчэ ж і машыны нядрэнныя за нешта набываюць. “Белорусы экономные, а литовцы - не, не такие, литовцы экономить не умеют, привыкли в рестораны и кафе ходить”, - зрабіў ён выснову з сваіх разважаньняў. Саня часта бывае ў Лідзе, скардзіцца на тое, што ў горадзе няма дзе нармальна пад’есьці: “Только в парке есть кафе более-менее нормальное. Я говорю официантке, почему вы к блюдам приборы не меняете. А она - не учи меня, я этикет знаю - у нас не ресторан, а кафе! Это что же, у нас в Литве одни рестораны что ли?”

Абратна я вяртаўся цягніком. Заплечнік на мяжы ізноў выклікаў цікавасьць, але павярхоўную: “Прабачце, мы да вас ня маем ніякіх пытаньняў”, - па-беларуску выбачыўся мытнік, маладзенькая памежніца паказала ямачкі на шчаках. Нават на шматпакутны чэскі нумар “Arche”, што Вайцюшкевічам дагары ляжаў на століку, не зьвярнулі ўвагі.

У Гудагаі ў купэ падселі два хлопцы зь вёскі. Саша і Сярожа. Побач з “Arche” адразу зьявілася гарэлка “Лімонная”, сасіскі ў цэляфанавым пакеце і газаваная вада жоўтага колеру. Я выйшаў, не прычыніўшы дзьверы. Неўзабаве ў купэ пачулася мітусьня - хлопцы разьлілі газаваную вадкасьць на абрус і залілі тэчку з чыгуначнымі інструкцыямі: “Извинитя, это не ваша папка?”. “Не, не мая, не пераймацеся”. “А то мы подумали вашу папку с векселями (!) залили… А вы с нами того… не выпьетя?” “Не, дзякуй. Вы піце, я ня буду”. Але падсеў насупраць.

Першы вырубіўся Сярожа, пусьціўшы сьліну на чорны цэляфанавы пакет HUGOBOSS. Саша ў размове са мной пратрымаўся даўжэй:

“А можна журнал посмотреть? А то я прочитал - Чехия… Чехия это дааа… Чехия… это как Германия… дааааа… там все качественно. Качество там хорошее как у немцев. Пиво вкусное. Детали там хорошего качества делают. Чехия… да… А журнал о чем? (гартае) Литература? И все по-белорусски? Наверное, и на русском тоже самое есть? И про политику? Оооо, мне про политику нравится. А где? (паказваю дзе - амаль не гартаючы, адсоўвае часопіс у бок) А мне нравится, как вы по-белорусски говорите. Только у нас никто так не говорит в деревне, как иностранный язык считается. Но красиво. Вы преподаете? Нет? …А в Литве хлеб такой вкусный. “Клайпеда” называется. Ел бы его и ел без ничего. В Литве все вкусно. Не понимаю, почему у них там все вкусно. А еще говорят, что в Беларуси хорошо жить”.

Перад тым як галава Сашы звалілася на столік, ён закрануў тэму дзяўчат: “Не нравятся мне островецкие девки, панимаиш, не подойти к ним никак! Гордые какие-то ани, што ли…”

справы кілбасныя, падарожжы, размовы

Previous post Next post
Up