Цяпер і ў мяне ўжо ёсьць такая пячатка. Раней не было. Пастараўся сп.Вінаградаў, старшыня Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, які падаў на мяне ў Барысаўскі суд зыск па абароне свайго гонару. Суд меўся адбыцца 17 ліпеня. У тэлефоннай размове і пісьмова я прапанаваў судзьдзі перанесьці разгляд справы на любы дзень пасьля 6 жніўня. Судзьдзя ў адказ занесла мяне ў сьпіс невыязных.
![](http://pics.livejournal.com/siarhiejsalas/pic/0009838y/s320x240)
Мяне ня выпусьцілі з тэрыторыі Беларусі, разьвярнуўшы ў аэрапорце Менск-2 перад вылетам у ЗША.
Сп.Вінаградаў, спадзяюся, сёньня Вы адчуваеце прыліў шчасьця? ;)