“Вы ущемили права моих людей!”

Jul 12, 2009 12:30

Ледзь не запамятаваў.

Пазаўчора атрымаў яшчэ адзін званок зь Менаблсаюздруку, а менавіта з нумару +375-177-733672 ад спн.Несьцярык, начальніцы барысаўскага адзьдзяленьня. Спн.Несьцярык ніяк ня можа зразумець, навошта я разам з сваім сябрам дамагаюся, каб газэта “Барысаўкія навіны” зьявілася ў продажы падкантрольных ёй газэтных шапікаў. Кавалак тырады запісаў на дыктафон:

“Он (рэдактар газэты “Барысаўскія навіны”) говорит, что не знает (?) вас в глаза, он не знает, вообще, кто вы такие (?), чего вы пишите (?). Я вас не могу понять, вы хотите подписаться (?) или что вы хотите, объясните, пожалуйста. Вы ущемили (?) права моих людей, которые у меня работают - я вам популярно объяснила! Вам нечем (?) больше заниматься? Обращайтесь к Букасу - почему он у вас не торгует (?). Ну я-то причем здесь?”

P.S. Анатоль Букас, рэдактар газэты, ня проста ведае мяне, а ведае выдатна - на мінулых “парляманцкіх выбарах” я быў у яго даверанай асобай. А мой сябар, які таксама падпісаў заяву, увогуле, юрысконсульт гэтай газэты ))

чыноўнікі, званкі, маразм, віетнамабад

Previous post Next post
Up