Справа простая як тры капейкі.
Накіраваў неяк разам зь сябрам заяву ў Барысаўскае раённае адзьдзяленьне Менаблсаюздруку. Мэта - дамагчыся вяртаньня газэты “Барысаўскія навіны” ў шапікі. Быццам бы, нейкая лібэралізацыя - чаму б не паспрабаваць зрабіць добрую справу?
Адказ на заяву мы не атрымалі. Нейкая пані, якая прадставілася начальніцай барысаўскага адзьдзяленьня, у тэлефоннай размове яўна дала зразумець, што пляваць яна на нас хацела.
У пракуратуры мне патлумачылі, што ў заяве чамусьці адсутнічае (?) мой подпіс. Гм, выпарыўся, мабыць… Маўляў, з гэтай прычыны начальніца мяне праігнаравала. Дарэчы, адказ не атрымаў ня толькі я, але і мой сябра, наяўнасьць подпісу якога ніхто не аспрэчыў.
Зрэшты, над барысаўскай начальніцай усё ж узьнікла пагроза атрымаць дысцыплінарнае спагнаньне. І вось тут пачалося...
Учора патэлефанаваў нейкі ці то Сяргей Сямёнавіч, ці то Аляксандар Сямёнавіч (“из Минска, из Миноблсаюзпечати”). Пачаў пераконваць, што ў нашай заяве не зьмяшчаецца ніякіх патрабаваньняў, а толькі канстатацыя факту, прапаноўваў разабрацца ў вусным парадку, але я адмовіўся, параіўшы выкласьці адказ пісьмова.
Сёньня з нумару +375-44-7731069 патэлефанавала нейкая іншая асобіна мужчынскага полу, якая таксама прадставілася “из Миноблсаюзпечати”. Асобіна пачала напорыста. Першае пытаньне: “Где вы работаете? Если не скажете, я сам найду!”. Другое пытаньне: “Вы что, “Борисовские новости” вздумали лоббировать?”
Пасьля гэтага я прапанаваў пагаварыць на дыктафон.
Размова, запісаная на дыктафон:
Я: “Я вас слухаю”
Асобіна (з выразнай беларускай вымовай): “Сергей Александрович, я еще раз вам говорю, ведите себя более корректно (?), потому что я вас тоже записываю (?), если уже так пошло. И будем встречаться уже юридически и в прокуратуре, и в суде”
Я: “Зразумела”
Асобіна: “Ведь вы… если вы читатель, то пишите, что вы читатель (?). Не пишите безграмотные свои эти юридические ляпсы (?)”
Я: “Прадстаўцеся, калі ласка, зараз яшчэ раз”
Асобіна: “Ай. Уважаемый, если вы хотите свое лицо показать (?), приедьте, мы с вами сустрэнемся”
Я: “Калі ласка, я вас вельмі прашу прадстаўцеся”
Асобіна: “И выйдите с подполья (?) своего…”
Пасьля гэтага асобіна тэлефонную сувязь абарвала.