Акліматызацыя

Jun 02, 2009 13:57

“Признавайтесь! Травку не везете с собой?”, - такім пытаньнем некалькі дзён таму сустрэла мяне Беларусь у асобе яе мытніцы з падфарбаванымі вачыма.

Кожнае вяртаньне з-за мяжы для мяне няпростае.  Быццам, у шэрую імглу правальваесься з галавой, рукамі і нагамі. Зямлістыя твары, злыя, бясколерныя вочы, фуражкі і каляныя боты памежнікаў, шыфер, піўбар пад назвай “Прыгожы” і “Стой! Стрелять будут!”...

РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ. Вакенца для граждáнаў союзного_государства_беларуси_и_россии.

Мне заўсёды патрэбны час - прыкладна дзень - каб у гэтай шэрай імгле пачаць разьбіраць абрысы, час, каб у гэтай імглістасьці ізноў адшукаць сябе і час, каб намацаць сам час. Пасьля апошняга вяртаньня з-за мяжы (зусім, дарэчы, недалёкай, а вельмі нават блізкай) гэты час зацягнуўся.

Беспрасьветная краіна? Альбо падкажыце, як быць патрыётам усяго гэтага?

about me, віетнамабад, сильнопроцветающая, маленькія прыкрасьці жыцьця

Previous post Next post
Up