Неэміграцыйнае

May 18, 2009 19:05

Пачынаю сумнявацца ў тым, што я патрыёт. Занадта шмат мне не падабаецца ў маёй краіне, каб я мог сказаць, што люблю яе. А дакладней, усё цяжэй пералічыць тое, што мне ў ёй падабаецца.

Найпершае і адзінае расчараваньне - людзі.

Я па-свойму разумею, чаму многія зьяжджаюць зь Беларусі. Зьяжджаюць перадусім ад людзей, якія насяляюць нашую краіну. Зьяжджаюць ад пэрспэктывы пераўтварэньня ў мяхі бульбы - у тое, ува што пераўтвараецца пераважная большасьць грамадзянаў РБ у сарака-пяцідзесяцігадовым веку (а нават і ў трыццацігадовым веку). Зьяжджаюць ад вачэй, зайздросьлівых і няшчырых. Зьяжджаюць ад тых, каму нічога непатрэбна, а досыць таго, што ёсьць.

Рэспубліка Беларусь яшчэ надоўга застанецца краінай, зь якой будуць зьяжджаць і ў якую ня будуць вяртацца. Бо нават самыя апантаныя ня здолеюць перавярнуць усе мяхі бульбы, надарвацца - здолеюць.

about me, віетнамабад, сильнопроцветающая

Previous post Next post
Up