Марыя Мартысевіч. J'aime

May 13, 2009 19:46


Калі б можна было прызнацца ў каханьні да якой-небудзь беларускай літаратаркі, прызнаўся б без ваганьняў у каханьні да Марыі Мартысевіч.

У маёй кватэры непрачытаныя яшчэ мною кнігі маюць два месцы-пачакальні. Тыя кніжкі, што адкладзены на папазьней, ляжаць столачкай на вехняй паліцы ў кніжнай шафе, а тыя, што на пабліжэй, - над шуфлядкамі на кухні.

І ( Read more... )

Марыя Мартысевіч, маленькія радасьці жыцьця, белліт

Leave a comment

bielameta May 22 2009, 18:34:13 UTC
"зваўчэньне"-фантастыка, польскія апавяданьні класныя, залівалася з "пагоднага ранку залатога", і з "літасьцю" класна было час бавіць)
карацей, чытайце кніжкі, каб ня быць у шэрагу сярэднестатыстычных (ой, там так сумна!), якія чытаюць па тры кнігі ў год :)

Reply

siarhiejsalas May 22 2009, 18:47:10 UTC
Ну, ужо ж чытаемо-чытаемо ;) А за польскія вазьмуся бліжэйшым часам, натхнілі ;)

Reply

bielameta May 22 2009, 18:49:31 UTC
)) калі што, магу яшчэ на што-небудзь натхніць :)) на зборнік Топалаў, на Яраслава Рудзіша (усё тая ж чэская калекцыя) :)

Reply

siarhiejsalas May 22 2009, 18:54:21 UTC
Топалаў маю - не дабраўся яшчэ. Пра тое што выйшаў Рудзіш чую ўпершыню. А з чэскай калекцыі вельмі захапіў мяне "Гук сонечнага гадзінька"... )

Reply

дабірайцеся да Топалаў - спадабацца :) bielameta May 22 2009, 18:57:11 UTC
"Гуку" яшчэ ў мяне няма..а Рудзіша, дарэчы, перакладала любімая вамі Марыйка, і пра раздачу асобнікаў за грошы й аўтографаў за ўсьмешкі пісала нават не адзін раз :)

Reply

Re: дабірайцеся да Топалаў - спадабацца :) siarhiejsalas May 22 2009, 19:12:07 UTC
Мабыць, раздачу я прапусьціў... У "Падземцы"?

Reply

Re: дабірайцеся да Топалаў - спадабацца :) bielameta May 22 2009, 19:14:55 UTC
яшчэ зімой хадзілі на "сакрэтныя" амаль індывідуальныя сустрэчы ў "экс-крыніцу"..Марыйка ўсё чакала-чакала, людзі ўсё ішлі і ішлі, а вы ўсё не прыходзілі і не прыходзілі...

Reply

siarhiejsalas May 22 2009, 19:27:24 UTC
Я больш пільна да Марыйкі пачаў прыглядацца толькі нядаўна, пасьля прачытаньня "Цмокаў". На жаль, "экс-крыніцу" прапусьціў ((

Reply

bielameta May 22 2009, 19:31:11 UTC
ну нічога, не апошня нагода была схадзіць да марыйкі на экспресс-спатканьне) а кніка ў некаторых кнігарнях ячшэ павінна быць, запытайцеся хаця б у той жа "падземцы" ці ў цэнтральную кнігарню зазірніце :)

Reply

siarhiejsalas May 22 2009, 19:34:22 UTC
Гэта ўжо без пытаньняў, гэта стоадсоткава :) І, мабыць, у бліжэйшы панядзелак ;)

Reply

bielameta May 22 2009, 19:35:37 UTC
што ж, чакаю справаздачу ;))

Reply

siarhiejsalas May 22 2009, 19:43:47 UTC
Вы ня толькі натхняеце мяне, але і дысцыплінуеце )) Праўда, варта было б назву рудзішавага твору мне тут падаць, каб пошук у кнігарнях лягчэй адбываўся ;)

Reply

посьпехаў :) bielameta May 22 2009, 19:48:18 UTC
Яраслаў Рудзіш "Неба пад Бэрлінам" 179 стр. Мінск, Логвінаў, 2008 год, наклад 700 асобнікаў :)

Reply

Re: посьпехаў :) siarhiejsalas May 22 2009, 19:53:04 UTC
Вычарпальная інфармацыя. Ужо не прамахнуся ;)

Reply

Re: посьпехаў :) bielameta May 22 2009, 19:55:33 UTC
аказалася, што ня толькі натхняю, але й натхняюся - падумала, што і сама пачытаю ўвечары :)

Reply

Re: посьпехаў :) siarhiejsalas May 22 2009, 20:01:11 UTC
Дарэчы, я рады нашаму ж.дз.-знаёмству )) Дзякуй за зьмястоўныя камэнты ;)

Reply


Leave a comment

Up