Чаму журналістам “Белсату” не даюць малако?

Apr 27, 2009 17:33

Працаўнікам у якасьці кампэнсацыі за шкодную для арганізма вытворчасьць звычайна даюць малако. Мабыць, для папраўкі здароўя.

Учора паглядзеў белсатаўскі “Аб’ектыў”, прысьвечаны чарговай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Мілая вядучая Аліна Коўшык (некалі разам студыяваў зь ёю на беластоцкім WSAP-е) мелася ў студыі паміж сюжэтамі весьці размову зь ліквідатарам аварыі на ЧАЭС Аляксандрам Валчаніным, старшынём ГА “Саюз Чарнобыль-Беларусь”.

Нейкія ўжымкі, рэвэрансы ў бок Макея Владимира Владимирыча, поўная падтрымка палітыкі Лукашэнкі ў дачыненьні да чарнобыльскай зоны (маўляў, няхай там жыве асацыяльны элемэнт)… Усяго і не перакажаш з пачутага і ледзь зразуметага.

Бедная Аліна Коўшчык мела бледны выгляд. Задае адно пытаньне, а адказ чуе на іншае…

Падумалася, а чаму ж гэта журналістам “Белсату” пасьля такіх прамых этэраў не даюць малако ў якасьці кампэнсацыі? Для папраўкі здароўя…

ажыятажнае, фрыкі, віетнамабад, пачутае, траянскія коні, палітыка (?), маразм, Белсат

Previous post Next post
Up