Apr 18, 2009 09:40
Узьнімаюся я гэта па прыступках пячанскай школы, цягну Дамініку за руку ў нядзельны кляс. Сьпяшаемся. Чую раптам зьверху бадзёрае: “С наступающим вас!” У мяне ўсе кляпаны галаўнога мозгу запрацавалі ўвадначас - адкрываюцца-закрываюцца, адкрываюцца-закрываюцца, адкрываюцца-закрываюцца. Думаю, што гэна за сьвята такое. У галаве мільгаціць: “Новы год? Не! 8 сакавіка? Не! 23 лютага? Не!..”
“Вас также!”, - з мэханічнай усьмешкай адказваю я маладому спадару, які некалі мне распавядаў, што крамлёўская ялінка яму спадабалася больш, чым у палацы рэспублікі.
Во як! Аказваецца з праваслаўным Вялікаднем можна віншаваць і вось так, па-заліхвацку, па-навагодне-васьмісакавіцку. Як шабляй рубануць з каня.
Буду ведаць.
ажыятажнае,
што гэта?,
калякультурнае,
віетнамабад