Атрымаў, урэшце, адказ начальніка УДАІ УУС Менаблвыканкаму сп.Караткевіча М.М. па адной праблеме, якая хвалюе многіх аўтаматараў, што карыстаюцца аўтадарогай Р-53 “Слабада-Навасады”, што ў Смалявіцкім раёне. Прыемна зьдзівіла, што адказ вытрыманы ў вельмі неблагой беларускай мове. Прычым, лексыка такая, што нават сёньняшняя новаправапісная “Наша ніва” можа пазайздросьціць… ;)
Тут і “кіроўца”, і “вучастак”, і “дадзены” (а не “даны” - як часта вучаць у школе), і “зафіксавана” (а не “зафіксіравана”)…
Азнаёміцца з тэкстам адказу Караткевіча можна
ТУТ. Што праўда, Караткевіч наўрад ці складаў тэкст сам - ён адно пацьвердзіў яго сваім подпісам. Сапраўдны аўтар дакумэнту супрацоўнік ДАІ сп.Шабан. Зрэшты, гэта, як на маю думку, ня так істотна.
ЗЫ. Капэрта, што праўда, была падпісаная па-расейску… Мабыць, збаяліся, што беларускамоўныя надпісы не разьбяруць на пошце. )) Дарэчы, многія "адраджэнцы" таксама капэрты чамусьці падпісваюць па-расейску...