З падачы
baradzied працягваю і-моб "Пяць твораў беларускай клясічнай літаратуры, каторыя найбольш значна на Вас паўплывалі альбо чымсьці Вам дарагія". Абраць нейкія канкрэтныя творы было вельмі складана, бо мне вельмі блізкі Васіль Быкаў і Кузьма Чорны, Максім Гарэцкі і Максім Багдановіч, Уладзімер Караткевіч, малады Янка Купала, Францішак Багушэвіч . Давялося ўявіць сябе выгнаньнікам на высьпе, якому далі магчымасьць узяць з сабой пяць твораў. Абраў наступныя:
1. Максім Багдановіч “Зорка Вэнэра” (мая бабуля з Слонімшчыны вельмі любіла сьпяваць гэты верш);
2. Васіль Быкаў “Знак бяды”;
3. Францішак Багушэвіч “Дудка беларуская”;
4. Якуб Колас “Новая зямля”;
5. Іван Мележ “Людзі на балоце”.