Ранішняе

Feb 17, 2009 08:57


Вось так напрацягу некалькіх гадзінаў двойчы выглядаў уезд у Барысаў з боку Менску ў 2008 годзе. Мара адзінак на кароткі час здолела апанаваць рэчаіснасьць мільёнаў.




Нехта сьцепануўся незадаволена, шкадуючы наперад рабацягаў, якім давялося зафарбоўваць небясьпечныя колеры. Нехта скрыгатнуў зубамі, шукаючы наган на звыклым месцы, якога даўно ўжо няма (у 2003 годзе падчас мясцовай выбарчай кампаніі ў Пячах 70-гадовага адстаўнога кагэбіста-азэрбайджанца трэсла ў нянавісьці - “я ненавижу белорусов, тварей, белорусы все полицаи, их стрелять всех надо без разбора” ).

А сэрца іншага напоўнілася нечакана-казытлівай радасьцю - нашы ў горадзе, я не адзін ;)

Сэнс у сымбалічных акцыях ёсьць - ён надзвычай вялікі.

сымбалі

Previous post Next post
Up