2012: кнігі і ўсё такое

Dec 30, 2012 18:22

Сёлета начытаўся кніжак трошкі болей, чым летась - 41 (было 40). Істотная навіна - купіў кіндл і некаторыя кнігі чыталіся на ім - мне спадабалася, асабліва калі ўлічыць, што месца на паліцах застаецца мала і доўга думаеш перш чым купіць нешта новае. Шкада, што вельмі шмат “маіх” кніг для кіндла недаступныя.

Mejše Kulbak. Zelmenjaner
Лявон Вольскі. Міларусь
Floryjan Czarnyszewicz. Nadberezyncy
Янка Купала. Раскіданае гняздо
Браты Грымы. Казкі
William Shakespeare. Macbeth
ʻAlāʼ Khālid. Alam khafīf ka-rīshat ṭāʼir tantaqilu bi-hudūʼ min makān li-ākhar (дачытаў да паловы, а пасьля наехала куча іншых справаў, кніжак, падарожжаў ігд...)
Владимир Набоков. Машенька
Владимир Набоков. Подвиг
Владимир Набоков. Приглашение на казнь
Владимир Набоков. Король, дама, валет
Макс Шчур. Аўтсайдэр
Ігар Бабкоў. Партрэт мастака, нябачны ў сутоньні
Владимир Набоков. Защита Лужина
Ева Вежнавец. Любоў зла
Андрэй Мрый. Запіскі Самсона Самасуя
Владимир Набоков. Камера обскура
Владимир Набоков. Отчаяніе
Владимир Набоков. Дар
William Shakespeare. King Lear
Miljenko Jergović. Inšallah, Madona, inšallah (in italiano)
Алесь Адамовіч. Vixi
Miljenko Jergović. Naci bonton
Miljenko Jergović. Izabrane pjesme Nane Mazutha
Etgar Keret. Pit'om dfika badelet
Etgar Keret. Tzinorot
Сергей Юрьенен. Фашист пролетел
Альгерд Бахарэвіч. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Sayid Kashua. Aravim rokdim
Евгений Липкович. Девять
Martin Gilbert. Israel: A History

Апрача таго ў хатнім радыётэатры было прачытана ўголас:

Якуб Колас. Новая зямля
Альгерд Бaхарэвіч. Шабаны
Міленка Ергавіч. Іншала, Мадона, іншала
James Joyce. Odisseus (česky)
Molière. Lakomec (česky)
Якуб Колас. Сымон-музыка
Virginia Woolfova. Pani Dallowayova (česky)
Uladzimir Karatkevič. Evangelium od Jidaše (česky)
Уладзімір Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Jaroslav Hašek. Osudy dobrého vojáka Švejka. Díl 1, 2

Але прачытаў далёка ня ўсё, што плянаваў - даволі вялікі сьпіс перанёсься ў наступны год.

Вялікіх адкрыцьцяў сёлета не было, хіба што нарэшце прачытаў нешта старое, што даўно зьбіраўся - Кульбака, Юр'енена, сыстэматычна Набокава (кіндл!).

Расчараваньне - Швэйк. Я яго неяк у дзяцінстве прапусьціў, пасьля, гадоў пятнаццаць таму, пачынаў і кінуў - не пакаціла. Цяпер вырашылі “дабіць” - страшна цяжка, нудна, гумар аж занадта спэцыфічны. Карацей - вельмі цяжка ўявіць як гэтая кніга некалі стала ў Савецкім Саюзе такой культавай...

Абурэньне - пераклад Вацлавам Жыдліцкім “Хрыста...”. Мы чыталі паралельна - разьдзел перакладу, разьдзел арыгіналу. Катастрофа.

****************

За год пабываў у Нямеччыне (4 разы), Ізраілі, Літве, Беларусі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Нідэрляндах.

Нарэшце дачакаўся выхаду перакладу кнігі “Іншала, мадона, іншала” Міленкі Ергавіча. На жаль, не ўдалося разам з аўтарам прыехаць у Менск.

Новага нічога перакладаць ня браўся, але думаю працягнуць знаёміць наш народ зь Ергавічам - выбіраю з трох ягоных кніг што далей...

З культурных падзеяў - прэзэнтацыі Альгердавых “Шабаноў” (завочна) і “Гамбурскага рахунку”, Ергавічавай “Мадоны”, Ляйпцыгскі кніжны кірмаш з шырокім беларускім удзелам, прэм'еры Свабоднага тэатру “Кароль Лір” у Лёндане і "Trash Cuisine" у Амстэрдаме.

Шок году - адмова ў беларускай візе ў сакавіку. Прыемны сюрпрыз - атрыманьне гэткай візы ў верасьні :)

Самая фантастычная падзея - гасьцяваньне зь Янам у Лётчыка. Чатыры фантастычна незабыўныя дні і ночы - Ігар, ты наш герой году!
Previous post Next post
Up