Эх, як навучыцца ня есьці як не ў сябе, калі колькасьць ежы неабмежаваная, талеркі вялікія, а прыходзіш галодным...
Бабуля, канешне, была б задаволена, і хутчэй за ўсё гэта яе гены і расповяды пра галоднае дзяцінства прымушаюць з'ядаць усё, што набраў. Але ж як цяжка пасьля гэтага працаваць%)
Найлепшым лекам ад сьпякотнага дню (палова зь якога была праведзена над "іржавым карытам") ёсьць малочны кактэйль. Ён адзін кампенсуе ўсе выдаткі на кухонны камбайн [абраны калісьці з-за белмоўнай яго рэклямы].