(no subject)

Jul 22, 2008 20:35

Раварыстаў тут шмат, велаінфраструктура яшчэ лепей (трахец здымкаў тут): карыстаўся ўжо паўтузінам мінакова-роварных мастоў і яшчэ большай колькасьцю тунэляў. Больш паловы шырыні самага вялікага маста, што яднае дзьве часткі горада, прызначана для раварыстаў і мінакоў.
Але да гэтага я ўжо прызвычаіўся (як і да шляху да працы на ровары за 7 хвілінаў). Затое зьдзіўляе шматлікасьць вось такіх Jopo ровараў,


якія вельмі мне нагадваюць мой першы "Аист" (і чаму ммвз ня даў ім назву Бусел?), вельмі папулярныя сярод мясцовых эма ды нефармалаў. Каштуюць яны дафіга, маглі б сюды беларускія клясычныя ровары вазіць;)

Я дарэчы таксама ровар набыў. Канешне ж не Jopo-Аист, так што езьдзіць цяпер нашмат прыемней, гуляюся з пераклюкамі ды прызвычайваюся да тармазоў ручных, абы цяпер абысьціся без тармажэньня ілбом па асфальту;). Вось прыкладна так


выглядае і такія характарыстыкі мае (калі разумееце па-фінску ;). Купіў, вядома ж, на распродажы ўдвая таньней.

ровар, fi

Previous post Next post
Up