(no subject)

Jul 17, 2008 16:59

Ліпень у фінляндыі - месяц вакацыяў: у пакоі акрамя мяне нікога няма (звычайна тут шасьцёра сядзіць), а ва ўсім офісе хіба дзясятая частка супрацоўнікаў засталася. Таму сяджу ды ўзгадваю, як правёў свой адпачынак.

А ён акрамя візыту дадому і дачкі прынёс яшчэ і анансаваную вандроўку ў Стакгольм на "Хэттрыкаўку" - сустрэчу адміністратараў hattrick.org. Усё абяцанае арганізатарамі выканалася, але найбольш запомніўся удзел ў футбольным турніры Hattrick Heroes Cup каманды Baltic team, да якой я далучыўся. Складзена яна была з літоўцаў, латышоў, украінца, галяндца ды беларуса. Нічога сур’ёзнага, але мы перамаглі (пару галоў каманды і я зашпурліў%) і прыемна было адчуць сабе спартовым пераможцам - з кубкам, эмоцыямі ды ў цэнтры ўвагі людзей ды фатографаў.




Астатнія здымкі тут

А вяртаясь сюды ў выпадковай размове ў цягніку (як апынулася - з бармэнам) даведаўся, што ёсьць тут такі кактэйль - “Valkovenäläinen” (Беларусь па фінску VALKO-VENÄJÄ), які складаецца з водкі, кававага лікёру і малака. Пагугліўшы гэты кактэйль патрапіў на траўлю гэтых белашведаў рыдэль...

P.S. Нейкі цікавыя спам-боты зьявіліся - каментуюць з даху ўзятымі беларускімі сказамі старыя допісы. А калі хадзеш паглядзець жж аўтара, там нейкая бздура рэклямная.

здымкі, hattrick, вакацыі, вандроўкі

Previous post Next post
Up