Выстава ў Манрэалі “Ад Ван Гога да Кандзінскага” ўразіла сваёй ідэяй прадставіць шырокі спектр карцін мастакоў - імпрэсіяністаў і экспрэсіяністаў, уключыўшы перыяд да пачатку Вялікай вайны (так тады называлася першая Сусветная вайна). Вінсэнт Ван-Гог, Поль Сезан, Поль Гаген, Поль Сіньяк, Васіль Кандзінскі ўспрымаліся натуральна, бо былі вядомыя нам раней. Больш уразілі карціны меньш вядомых мастакоў: Эрнста Кірхнера, Эрыка Хекеля, Аляксея Яўленскага, Марыса дэ Вламінка. Вялікая вайна скончыла перыяд “залатога” часу імпрэсіянізма і экспрэсіянізма, -- вялікія карціны засталіся.