* * *
У Дан Робін* паедзем з табою на рэчку,
на заход паглядзець бездакорны і вечны...
Пад нагамі пясок будзе сонцам сагрэты
сыдуць смутак і боль, раствароныя летам...
Там на беразе знойдзем умоўнасць жывую,
дзе не хлусіць ніхто і ніхто не пануе....
Вечар сцята абдыме свабодай маўчання,
будзе дзіўна, пад'юдна, -- а магчыма звычайна...
А рака, яна ведае болей пра вечнасць
і таемнасць жыцця беражэ ў сваім сэрцы...
Мы ж маўклівыя лодкі здалёк будзем бачыць,
захапленні збіраць, каб нічога не страціць..
Будзем доўга сядзець і глядзець безтурботна,
як далёкія хмары, сплываюць маркотна,
і пазней з захапленнем натхнёна сустрэнем
на заходзе -- любоў, на світанку -- надзею...
*Дан Робін - мястэчка пад Атавай.