У ноч з 31 снежня на 1 студзеня жыхары Землі сустракаюць Новы год. 2010 год ужо наступіў для жыхароў Новай Зеландыі і Камчаткі.
Беларусаў у навагодні вечар пацешыць магчымасць убачыць месяцовае зацьменне, якое пры ясным небе змогуць убачыць і жыхары суседніх краін. Яно пачнецца ўвечар 31 снежня і найбольшай фазы дасягне ў 21:22.