Цэнзура ў галаве

Aug 21, 2013 08:50




Наконадні дзён народзінаў знакамітых беларускіх пазітвязьняў, кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча й лідэра "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча, МТІС распавядаў пра аўторскія паштоўкі беларускай мастачкі Леры Красоўскай, якія прапанаваў падпісаць усім жадаючым з гэнае нагоды сайт "СвабодаХ2". Нэўтральны выгляд нададзены гэным паштоўкам з тае прычыны, што тутэйшая турэмная цэнзура не прапускае да вязьняў вестак, калі выявы ў іх нават нагадваюць нейкія нацыянальныя сымболі: бела-чырвоныя фарбы, каня ці рыцара ці ўтрымліваюць згадкі пра БНР ці нацыянальныя сьвяты. Пад забаронай "перабзьдзеўшыхся" турэмных цэнзараў апынулася нават дзяржаўная гісторыка-культурніцкая каштоўнасьць і, па сумяшчальніцтву, дзяржаўны герб адной з шасьці вобласьцяў краіны, Пагоня, якая літаральна ўчора (ў гісторычным вымярэньні) была дзяржаўным гербам незалежнай Беларусі. Цягам месяца "паштоўкі Красоўскай" былі дасланыя нашым іменіньнікам з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Швайцарыі, Аўстрыі, Нарвэгіі й нават Тунісу, агульным ліком - больш за 1.000. Апроч таго, свае пажаданьні палітвязьням даслалі міністар замежных справаў Радослаў Сыкорскі й чальцы Бундэстагу д-р Бэрбел Кофлер й Ута Цапф.

Толькі што стала вядома ад Марыны Адамовіч (Marina Adamovich), жонкі Міколы Статкевіча, што да дня народзінаў увязьнены палітык атрымаў толькі адзіную паштоўку з гэнай сэрыі. Пані Марына, аднак дзякуе ўсім, хто не забываецца на беларускіх палітвязьняў і заклікае так сама павіншаваць зь днём народзінаў і Міколу Дзядка, які адзначае ў турме сваё 25-годзьдзе 23-га жніўня. Адрэса тая-ж: Магілеў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4.



Marina Adamovich, праваабаронца й жонка палітвязьня, у сьценаў турмы сустракае чарговага вызваленага. 12 ночы, 03.01.2012. Фота Arciom Liava.

турма, тюрьма, prison museum, тюремный музей, Марына Адамовіч, музэй турмы, jail, Мікола Дзядок, Мікола Статкевіч, турэмны музей, Museum of Тotalitarianism and Solidarity

Previous post Next post
Up