Сёньня пачынаецца новы суд над былым палітвязьням
Сустрэча на Акрэсьціна. 9 травеня 2013. Фота
Juraś Navicki.
Уладзімера Яроменка абвінавачваюць у парушэньні правілаў прэвентыўнага нагляду. Яму пагражае да года пазбаўленьня волі. Працэс над былым палітвязьням пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Менска, які знаходзіцца на вуліцы Талбухіна, 9. Пачатак - а 14:30.
Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімер Яроменак ў студзені 2011-га быў арыштаваны бы падазраваны па справе «аб масавых беспарадкох». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакараньне ў калёніі пад Віцебскам. У жніўні 2011-га ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ колькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулох.
15 сакавіка 2013-га суд Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненьні да актывістага, які быў усталяваны год назад.
14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на два дні. 16 ліпеня яму прад'явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 «Парушэньне прэвентыўнага нагляду», датаваны 24 траўня.
Варта таксама адзначыць, што 12 ліпеня стала вядома, што супраць яшчэ аднаго фігуранта справы 19 сьнежня Васіля Парфянкова заведзеная чарговая крымінальная справа. Парфянкова выклікалі ў Першамайскі РУУС, дзе паведамілі, што супроць яго распачалі трэйцюю па ліку крымінальную справу за нібыта парушэньне патрабаваньняў прэвентыўнага нагляду.
Хартыя'97
http://charter97.org/be/news/2013/8/19/74136/ 20 жніўня быў абвешчаны прысуд былому палітвязню, актывісту “Маладога фронту” Уладзіміру Яроменку - 3 месяцы арышту.
http://spring96.org/be/news/65257